Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усё больш палякаў хочуць прышчапіцца ад каранавіруса

31.12.2020 15:29
Толькі за адзін дзень 30 снежня былі прышчэпленыя 22 тысячы польскіх медыкаў.
   Sars-Cov-2
Вакцына супраць каранавіруса Sars-Cov-2Фота: PAP/Leszek Szymański

Усё больш палякаў выказваюць жаданне прайсці вакцынацыю супраць Sars-Cov-2. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска:

-Вынікі апытанняў, якія мы атрымліваем, сведчаць аб тым, што ўсё больш палякаў заяўляюць аб сваім жаданні прышчапіцца супраць каранавіруса. Гэта вельмі добрая тэндэнцыя, як толькі была запушчана інфармацыйная кампанія, як толькі сама вакцына фізічна ўжо з'явілася ў краіне, многія палякі пачалі разумець, што гэта – адзіны шлях, каб вярнуцца да нармальнага жыцця.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што толькі за адзін дзень 30 снежня былі прышчэпленыя 22 тысячы польскіх медыкаў. Агулам у Польшчы ад каранавіруса прышчэплена ўжо больш за 36 тысяч чалавек.

iar/эж