Усё больш палякаў выказваюць жаданне прайсці вакцынацыю супраць Sars-Cov-2. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска:
-Вынікі апытанняў, якія мы атрымліваем, сведчаць аб тым, што ўсё больш палякаў заяўляюць аб сваім жаданні прышчапіцца супраць каранавіруса. Гэта вельмі добрая тэндэнцыя, як толькі была запушчана інфармацыйная кампанія, як толькі сама вакцына фізічна ўжо з'явілася ў краіне, многія палякі пачалі разумець, што гэта – адзіны шлях, каб вярнуцца да нармальнага жыцця.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што толькі за адзін дзень 30 снежня былі прышчэпленыя 22 тысячы польскіх медыкаў. Агулам у Польшчы ад каранавіруса прышчэплена ўжо больш за 36 тысяч чалавек.
iar/эж