Прэзідэнт падзякаваў тым, хто знаходзіцца на перадавой у барацьбе з каранавірусам. Анджэй Дуда таксама сказаў, што, нягледзячы на цяжкі год, палякі паказалі сваю сілу.
«Я хацеў бы асабліва падзякаваць тым, хто знаходзіцца на перадавой у барацьбе з пандэміяй: урачам, медсёстрам, ратавальнікам, дыягностыкам і ўсім медыцынскім службам. Я хацеў бы падзякаваць салдатам Войска Польскага і супрацоўнікам іншых службаў, а таксама добраахвотнікам, якія падтрымліваюць медыцынскую дзейнасць і дапамогу.
Я таксама дзякую настаўнікам, якія на працягу многіх месяцаў выконваюць сваю надзвычай важную місію ў абсалютна новых умовах. Я хацеў бы падзякаваць прадпрымальнікам, якія, нягледзячы на эпідэмію, сведчаць пра свае кампетэнцыі, і ў той жа час клапоцяцца пра працу сваіх працаўнікоў і іх сем'яў.
Дарагія суайчыннікі!
Давайце ўвойдзем у новы 2021 год з цвёрдай верай ва ўласныя сілы і надзеяй на тое, што ў бліжэйшыя дванаццаць месяцаў у асабістым і прафесійным жыцці пераможам усе праблемы. Я лічу, што гэта будзе добры год для Польшчы і палякаў!»
яс