Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канцэртная навагодняя ноч з Польскім радыё прайшла онлайн

01.01.2021 10:27
Старшыня ўпраўлення Польскага радыё апоўначы павіншавала слухачоў з Новым годам.
Koncertowy Sylwester Polskiego Radia
Koncertowy Sylwester Polskiego Radia mat.promocyjne

Канцэртная навагодняя ноч з Польскім радыё прайшла онлайн. Канцэрт можна паглядзець яшчэ і цяпер у запісе.

Гэта была зусім асаблівая навагодняя ноч з Польскім радыё. У рамках мультымедыйнай інаўгурацыі музычнай сцэны Польскага радыё мы маглі паглядзець відэаканцэрты ў выкананні польскіх зорак папулярнай музыкі. Былі, сярод іншага: Малгажата Астроўская, Lanberry і Kamp!

Кожны з артыстаў сыграў свае найвялікшыя хіты, а таксама свае любімыя песні.

Мультымедыйны канцэрт Польскага радыё на Новы год  гэта больш за 6 гадзін музыкі для слухачоў усіх узростаў.

Канцэрты запісваліся ў сучаснай студыі Польскага радыё S3.

Запрашаем паглядзець гэтыя ўнікальныя канцэрты!

- Пасля няпростага досведу 2020 года мы з вялікай надзеяй глядзім на надыходзячы 2021 год, – сказала апоўначы Агнешка Каміньска, старшыня праўлення Польскага радыё, павіншаваўшы гледачоў з Новым годам. – Я жадаю вам самага найлепшага, каб 2021 год стаў часам росквіту, здароўя, радасці і здзяйснення мараў, – дадала Каміньска.


Prezes Polskiego Radia Agnieszka Kamińska Prezes Polskiego Radia Agnieszka Kamińska

яс