У 2021 годзе Каралеўскі замак у Варшаве святкуе 50-ую гадавіну рэканструкцыі. З гэтай нагоды запланаваныя спецыяльныя мерапрыемствы. Падчас Другой сусветнай вайны Каралеўскі замак у Варшаве быў цалкам разбураны, і толькі ў 1971 годзе, паводле пастановы кіроўнай тады ў Польшчы ПАРП, было прынята рашэнне аб аднаўленні замка. Адбудова фінансавалася за кошт добраахвотных унёскаў.
Святкаванне пачнецца 26 студзеня. З нагоды юбілею замак рыхтуе серыю важных выстаў, прывезеных з-за мяжы, а таксама з твораў польскіх калекцый, кажа дырэктар установы Войцех Фалькоўскі (Wojciech Fałkowski):
-Цыкл пачнецца выставай скарбаў Ватыкана, у якой асаблівая ўвага будзе нададзена постаці Яна Паўла ІІ. Другая выстава будзе прысвечана Канстытуцыі 3 траўня 1791 года. Улетку працягнем цыкл творамі галандцаў часоў Рэмбранта, а ўзімку завершым юбілейны 2021 года выставай аднаго з палотнаў Караваджа. Гэта будзе другі раз у гісторыі калі Караваджа выстаўляецца ў Польшчы.
Юбілейныя імпрэзы ў Каралеўскім замку ў Варшаве працягнуцца да 50-годдзя першай выставы, зладжанай пасля адбудовы. У 1974 годзе адкрылася экспазіцыя з рэтраспектывай творчасці Уладзіслава Хасіёра.
30 жніўня 1974 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Варшаўскага замка, аднак аздобныя працы працягваліся яшчэ некалькі гадоў. Кульмінацыяй рэканструкцыі стала адкрыццё ў 2009 годзе адноўленых Аркадаў Кубіцкага.
iar/эж