Беларуская Служба

Абароты турыстычнай галіны ў Польшчы знізіліся на 80%

02.01.2021 11:01
Дакладныя вынікі па сітуацыі ў турызме ў 2020 годзе з'явяцца пазней, аднак ужо цяпер можна вызначыць сектары, дзе эпідэмія нанесла найбольшыя страты.
ІлюстрацыяPAP/EPA/CATI CLADERA

Старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Рафал Шляхта (Rafał Szlachta) лічыць, што ў мінулым 2020 годзе з-за пандэміі каранвіруса абароты турыстычнай галіны ў Польшчы маглі знізіцца нават на 80%. Аднак эксперт разлічвае, што 2021 год адновіць хуткія тэмпы развіцця.

Дакладныя вынікі па сітуацыі ў турызме ў 2020 годзе з'явяцца пазней, аднак ужо цяпер можна вызначыць сектары, дзе эпідэмія нанесла найбольшыя страты. Гэта, у прыватнасці, сектар арганізацыі ўрачыстасцяў. Крыху лепш справіліся прадпрымальнікі, завязаныя на ўнутраны турызм.

Старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Рафал Шляхта папярэджвае, што эпідэмія стане асноўным чыннікам, які будзе ўплываць на турыстычныя ўпадабанні палякаў у 2021 годзе:

-Кліенты будуць больш асцярожныя, яны ўжо аналізуюць турыстычныя прапановы пад вуглом эпідэмічнай бяспекі. Мы сталі перад абліччам своеасаблівую рэвалюцыі ў гэтым пытанні.

Рафал Шляхта лічыць, што ў новым годзе сітуацыя палепшыцца. Эксперт звяртае ўвагу на ролю дзяржаўнай дапамогі ў выратаванні турызму. Турыстычная галіна павінна адчуць паляпшэнне сітуацыі, калі палякі захочуць адпачыць ад каранавіруснай рэчаіснасці пасля таго, як эпідэмія міне.

iar/эж