Таварыства аматараў Львова і Паўднёва-Усходнім рубяжоў у Ляжайску з Падкарпацкага ваяводства звярнулася па дапамогу для суайчыннікаў, якія жывуць за ўсходняй мяжою. Агульнанацыянальная кампанія "Палякі - суайчыннікі" праходзіць у 21-ы раз, але ў іншай форме. З-за пандэміі збор ежы не ажыццяўляецца, але акцыю можна падтрымаць, зрабіўшы добраахвотныя ахвяраванні на вызначаныя банкаўскія рахункі.
Як паведаміў Польскаму радыё Марыян Маткоўскі з праўлення Таварыства аматараў Львова і Паўднёва-Усходніх рубяжоў у Ляжайску, многія палякі ва Украіне, Беларусі і Літве ўсё яшчэ жывуць у цяжкіх умовах і часта не маюць дастаткова грошай, каб купіць ежу. Таму яны з удзячнасцю прымаюць любую дапамогу.
Ініцыятарам акцыі "Палякі - суайчыннікі" быў шмат гадоў таму сенатар Станіслаў Гогач з Любліна. На сайце палітыка - www.stanislawgogacz.pl - можна знайсці ўсю інфармацыю пра магчымасці дапамогі палякам за мяжой. Іх публікуе, таксама ў Інтэрнэце, Таварыства аматараў Львова і Паўднёва-Усходніх рубяжоў у Ляжайску.
ПР/юл