Двое мужчын рыхтаваліся да нападу на мячэць і заклікалі да знішчэння мусульман, што, на іх думку, павінна было прадухіліць «ісламізацыю Польшчы». Адзін з іх таксама падрыхтаваў ісламафобскі маніфест.
У другой палове снежня Заходне-Паморскае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Шчэціне прад'явіла абвінаваўчае заключэнне траім чалавекам, двое з якіх будуць несці адказнасць за падрыхтоўку да выбуху, які пагражаў жыццю і здароўю многіх людзей і маёмасці ў вялікіх памерах. Трэці абвінавачаны будзе несці адказнасць за незаконнае захоўванне выбуховых рэчываў.
Супрацоўнікі агенцтва вызначылі, што запланаваны напад павінен быў быць здзейснены на «канкрэтны рэлігійны абʼект ісламскай супольнасці».
«Злачынцы таксама планавалі распаўсюджваць атрутныя рэчывы ў дачыненні да пэўных людзей. Мэта складалася ў тым, каб прадухіліць «ісламізацыю» Польшчы. Абвінавачаныя выказвалі ўльтра правыя погляды, адзін з іх публічна ўказваў на неабходнасць знішчэння рэлігійных груп, заклікаў да гвалту, здзяйснення злачынстваў і нянавісці на глебе нацыянальных, этнічныя, расавыя і рэлігійных адрозненняў», – паведаміў Жарын.
ав