Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да канца першага кварталу ў Польшчы могуць быць прышчэпленыя амаль 3 млн чалавек

04.01.2021 12:06
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык таксама паведаміў, што на сённяшні дзень у Польшчы прышчэплена 50 391 чалавек. 
Эпідэмія каранавірусу ў свецеPAP/EPA/Andrea Canali

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў, што да канца першага квартала 2021 года могуць быць прышчэплены да 2 мільёнаў 900 тысяч чалавек.

Упаўнаважаны ўрада па Нацыянальнай праграме вакцынацыі падкрэсліў падчас прэс-канферэнцыі, што колькасць прышчэпленых людзей залежыць ад колькасці дастаўленых доз вакцыны.

Міністр Міхал Дворчык паведаміў, што вакцыны трох вытворцаў будуць пастаўляцца ў Польшчу для патрэб Нацыянальнай праграмы вакцынацыі:

-Усё сведчыць пра тое, што на працягу першых трох месяцаў 2021 году мы можам разлічваць на пастаўкі прышчэпак трох вытворцаў – агульнай колькасцю 5 800 000. Гэта каля 2,9 млн прышчэпленых.

Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык таксама паведаміў, што на сённяшні дзень у Польшчы прышчэплена 50 391 чалавек. На сённяшні дзень у Польшчу патрапіла 670 тысяч доз вакцыны Pfizer/BioNtech.

ав