Польскі лыжны скакун Каміль Стох перамог у трэцім з чатырох спаборніцтваў у рамках Турнэ чатырох трамплінаў. Іншы польскі лыжны скакун Давід Кубацкі фінішаваў трэцім.
Каміль Стох атрымаў перамогу з вынікам 261,6 бала, Давід Кубацкі – 248,3 бала. Другое месца заняў славенец Анже Ланішэк.
Давід Кубацкі ў інтэрв'ю тэлеканалу TVP адзначыў станоўчы настрой польскіх спартоўцаў, для якіх спаборніцтвы ў Інсбруку апынуліся вельмі спрыяльнымі:
-У другім спаборніцтве мы паказалі даволі нядрэнныя скачкі. Самым спадарожным вецер быў для Каміля, які перамог. Я вельмі рады такому павароту падзей. Я зноў апынуўся на подыуме, прычым не сам і гэта неверагодна. Адразу за намі апынуўся Пётр. Мы ў цэлым атрымалі добрыя балы, што дасць нам энергіі для далейшай працы.
Яшчэ адзін паляк, Пётр Жыла, фінішаваў на спаборніцтвах у Інсбруку чацвёртым. Чацвёртыя спаборніцтвы ў рамках Турнэ чатырох трамплінаў пройдуць 6 студзеня ў Аўстрыі.
ав