Беларуская Служба

Вырас кошт паркоўкі ў Варшаве

06.01.2021 08:31
Новыя зоны платнай паркоўкі ўзніклі ў раёнах Воля і Прага-Поўнач.
Паркоўкаmanfredrichter/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Варшаве вырас кошт паркоўкі, пашырыліся зоны, у якіх давядзецца плаціць за паркоўку аўтамабіля, а таксама змяніўся час платнай паркоўкі.

Цяпер за першую гадзіну паркоўкі ў платнай зоне трэба будзе заплаціць 3 злотыя і 90 грошаў. Другая гадзіна – каштуе 4 злотыя 60 грошаў, а трэцяя - 5 злотых 50 грошаў. За чацвёртую і кожную наступную гадзіну давядзецца заплаціць па 3 злотыя 90 грошаў.

Платная паркоўка будзе дзейнічаць з 08.00 да 20.00 гадзіны, то бок будзе прадоўжаная на дзве гадзіны. Новыя зоны платнай паркоўкі ўзніклі ў раёнах Воля і Прага-Поўнач.

аз