Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У сераду Еўрапейскі саюз павінен зацвердзіць другую вакцыну супраць COVID – 19

05.01.2021 09:38
Прэс-сакратар урада Польшчы лічыць, што правал інстытутаў ЕС у гэтай галіне бачны.
Эпідэмія каранавіруса ў свеце PAP/EPA/Miguel Sierra

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер абвясціў, што заўтра Еўрапейскі саюз павінен зацвердзіць другую вакцыну супраць COVID – 19. Гэта павінна было адбыцца ўчора, але тэрмін быў перанесены. Пётр Мюлер падкрэсліў у эфіры TVP Info, што інстытуты ЕС занадта марудныя ў гэтым пытанні.

Ён дадаў, што другая дазволеная вакцына можа паскорыць працэс вакцынацыі. У той жа час ён прызнаў, што правал інстытутаў ЕС у гэтай галіне бачны:

-Узнікае пытанне, чаму ў Вялікабрытаніі ці ЗША гэтыя прэпараты дапушчаныя, а ў Еўропе бюракратычныя машына працуе так павольна. Лідары еўрапейскіх краін салідарна падымаюць гэты аргумент. Спадзяюся, што ў сераду другі прэпарат будзе зацверджаны.

У панядзелак нямецкая бульварная газета «Bild» напісала, што па ініцыятыве міністраў аховы здароўя Германіі, Нідэрландаў, Італіі і Францыі рашэнні аб зацвярджэнні вакцын цалкам перададзены інстытутам ЕС. Па словах аўтараў артыкула, «катастрофа з вакцынамі ў ЕС пачалася з-за таго, што ЕС не ў стане забяспечыць дастатковую колькасць доз на рынку».

ав