Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шэсце Трох каралёў пройдзе па пустых вуліцах Кракава

05.01.2021 13:46
Традыцыйна штогод у гарадах і мястэчках Польшчы 6 студзеня ладзіліся відовішчныя Шэсці трох каралёў.
. 6        ,   -
. 6 студзеня – у каталіцкай традыцыі свята Трох каралёў, у Польшчы - свабодны дзень ад працыkalhh/pixabay.com/C02

Без натоўпу ў папяровых каронах, маляўнічай світы і аркестраў – Шэсце трох каралёў заўтра пройдзе па вуліцах Кракава ў адзіноце. 6 студзеня – у каталіцкай традыцыі свята Трох каралёў, свабодны дзень ад працы. Традыцыйна штогод у гарадах і мястэчках Польшчы ладзіліся відовішчныя Шэсці трох каралёў.

Арганізатары шэсця ў Кракаве прыстасавалі ход мерапрыемства да правілаў санітарнага рэжыму. Тры каралі будуць ісці ў адзіноце па традыцыйных маршрутах, – кажа адзін з арганізатараў Павел Чарэнка:

-Мы хочам, каб штогадовая супольнасць, якую мы ствараем, была пабудаваная праз інтэрнэт. Будзе адбывацца трансляцыя. Насамрэч Шэсце трох каралёў – гэта будзе спалучэнне падзеі ў рэальнасці і падзеі ў сеціве.

Заўтра 50 валанцёраў у парафіях Кракава будуць уручаць вернікам папяровыя кароны і збіраць ахвяраванні.

У Кракаве Шэсце трох каралёў арганізаваны ў адзінаццаты раз.

ав