Паўнамоцны ўраду па нацыянальнай праграме вакцынацыі супраць COVID-19 Міхал Дворчык паведаміў, што да 15:00 у Польшчы было прышчэплена больш за 114 тысяч чалавек. Гэтую інфармацыю ён прадставіў у канцы сесіі парламенцкага камітэта па ахове здароўя, прысвечанай Нацыянальнай праграме вакцынацыі.
-Было зроблена 114 тысяч прышчэпак і 250 тысяч замоўленых прышчэпак на наступны тыдзень.
Сёння Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 7624 новыя заражэнні каранавірусам. Паводле дадзеных, апублікаваных у Твітэры міністэрства, за апошнія суткі памёр 341 чалавек.
ав