Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваслаўныя вернікі пачынаюць святкаваць Каляды

06.01.2021 17:31
Сёння святкаваць Каляды пачынаюць таксама вернікамі іншых усходніх абрадаў, грэка-католікі і стараверы.
.
.Visor69/pixabay.com/CC0

6 студзеня вернікі Праваслаўныя царквы па ўсім свеце сядуць за калядную вячэру. Грэка-католікі і праваслаўныя хрысціяне будуць святкаваць нараджэнне Хрыста на працягу трох дзён.

Конрад Кучара з Варшаўскага ўніверсітэта, які займаецца гісторыяй і сучасным праваслаўем у свеце, кажа, што Калядны вечар у Праваслаўнай царкве падобны на каталіцкага.

- На калядную вячэру праваслаўныя таксама рыхтуюць дванаццаць страў, сярод якіх  важнай з'яўляецца куцця з пшаніцы, маку, сухафруктаў і мёду. З куцці пачынаецца святочная вячэра. Эквівалентам каталіцкага аплатка з’яўляецца прасфора

Прасфора - гэта хлеб з мукі, вады, солі і закваскі. Аднак традыцыі дзяліцца прасфорай няма.

Сёння святкаваць пачынаюць таксама вернікамі іншых усходніх абрадаў, грэка-католікі і стараверы.

Каляды ў праваслаўнай традыцыі - гэта час разважанняў. Вернікі не спяваюць калядных песень і не ладзяць батлейкі. Замест гэтага праваслаўныя вернікі ўпрыгожваюць ікону, на якой паказанае нараджэнне Хрыста.

аз