Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы былі выяўленыя больш за 14 тыс. новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

06.01.2021 13:15
На дадзены момант, паводле Міністэрства аховы здароўя, каля 1 600 пацыентаў знаходзіцца пад апаратамі ШВЛ.
      14 .    .
У Польшчы былі выяўленыя больш за 14 тыс. новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. PAP/EPA/Sardinia Region Press Office HANDOUT

За апошнія суткі ў Польшчы былі выяўленыя 14 151 новы выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла ў Твітары Міністэрства аховы здароўя. Памерлі 553 пацыенты, 409 з іх мелі спадарожныя захворванні.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве – 1 686, а таксама ў Вялікапольскім (1 488) і ў Куяўска-Паморскім (1391) ваяводствах. Найменшая - у Свентакшыскім ваяводстве - 218.

Ад пачатку пандэміі ў Польшчы каранавірусам заразіліся 1 344 763 чалавекі, больш за 30 000 памерлі. 1 087 744 чалавекі вылечыліся.

На дадзены момант, паводле Міністэрства аховы здароўя, каля 1600 пацыентаў знаходзяцца пад апаратамі ШВЛ.
 
аз