Беларусы-аўтахтоны з Польшчы падрыхтавалі калядныя і навагоднія віншаванні суродзічам у Беларусі.
У звароце гаворыцца, што апошнія пяць месяцаў беларусы Польшчы з увагай, часта са слязамі на вачах і надзеяй у сэрцы назіраюць за падзеямі ў знаёмых, сяброў, звычайных беларусаў, і вельмі перажываюць.
Большасць беларусаў святкуе цяпер светлае свята – Божае нараджэнне. Вось з якімі словамі звярнуліся да іх суродзічы з Польшчы.
- Хочам сказаць, што мы з Вамі, хочам таксама падтрымаць у гэты нялёгкі час.
Мінулы год быў вельмі цяжкі, але прынёс таксама надзею. Веру, што сёлета споўніцца вечны наш сон аб свабодзе.
Мы, беларусы, павінны стаць адным народам. Здаровым народам. Я жадаю, каб у Беларусі гэтая хворая частка проста адышла.
Слухайце поўны зварот у аўдыё
нг