Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў хрысціян усходняга абраду з Раством. Кіраўнік польскага ўраду напісаў у Фэйсбуку, што 6 студзеня з'яўляецца асаблівым днём для хрысціянства.
„Хрысціяне ўсходняга абраду сядуць за калядную вячэру, якая для іх з'яўляецца пачаткам свята Нараджэння Хрыстова. У Рымска-каталіцкай царкве мы святкуем Богаяўленне, якое традыцыйна называюць Святам Трох каралёў. Карыстаючыся нагодай, жадаю ўсім, каб гэты Новы 2021 год быў лепшым за папярэдні і каб з улікам нашай разнароднасці і мноства поглядаў, перамаглі чалавечая салідарнасць і сапраўднае братэрства”, - напісаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
аз