Сёлета Міжнародны кракаўскі аэрапорт «Баліцы» плануе абслужыць 4 млн пасажыраў, вынікае з планаў другога па пасажырапатоку аэрапорта Польшчы пасля варшаўскага. У 2020 годзе паветраныя вароты Кракава абслужылі 2 млн 600 тыс. пасажыраў – гэта на 69% менш чым у 2019 годзе. У 2019 годзе праз кракаўскі аэрапорт было адпраўлена амаль 8 млн 500 тыс. пасажыраў. Падзенне пасажырапатоку звязанае з эпідэміяй каранавіруса.
Кіраўніцтва кампаніі мяркуе, што аб’ёму пасажырапатоку на ўзроўні 2019 года аэрапорт дасягне ў 2025 годзе.
вс