X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Газаправод Baltic Pipe будуюць паводле плана

20.01.2021 13:34
У асноўным  эпідэмія каранавіруса не паўплывала на графік працы, заяўляюць польскія ўлады.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anita_starzycka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упаўнаважаны польскага ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі заявіў, што будаўніцтва газаправода Baltic Pipe праходзіць паводле плана. Работы павінны будуць завершаныя, як планавалася, у кастрычніку 2022 года. У асноўным  эпідэмія каранавіруса не паўплывала на графік працы. Усе неабходныя кантракты з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі падпісаныя.

- Праходзяць пастаўкі паасобных элементаў. Вырабляюцца трубы для марской часткі трубаправода. Большая частка з іх гатовая, а больш за палову знаходзяцца ўжо на месцы, адкуль іх будуць вывозіць у мора. Будаўніцтва на берагах пачалося з дацкага і польскага бaкоў.

Baltic Pipe злучыць польскую і дацкую газатранспартныя сістэмы, дзякуючы чаму ў Польшчу будзе пастаўляцца газ з нарвежскага шэльфа. Tрубаправод зможа транспартаваць у краіну 10 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год і 3 мільярды кубаметраў з Польшчы ў Данію. Інвестыцыя з'яўляецца часткай палітыкі павышэння энергетычнай бяспекі Польшчы і рэгіёна.

аз