Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінздароўя Польшчы не выключае хуткага паслаблення эпідэмічных абмежаванняў

23.01.2021 13:32
Рашэнне пра перагляд сацыяльных абмежаванняў будзе прымацца на наступным тыдні.
Міністэрства аховы здароўя ПольшчыShutterstock.com

Намеснік міністр аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Карска паведаміў у суботу, 23 студзеня, што стабільная эпідэмічныя сітуацыя ў Польшчы можа дазволіць змякчыць пэўныя абмежаванні ў эканамічнай сферы. Чыноўнік заявіў, што рашэнне пра перагляд сацыяльных абмежаванняў будзе прымацца на наступным тыдні:

-Пасля нядзелі ва ўрадавай антыкрызіснай групе будзе аналізавацца цяперашняя эпідэмічная сітуацыя. І тады будзе прынята рашэнне. Магчыма, будуць адменены абмежаванні ў некаторых галінах эканомікі. Калі гаворка ідзе аб гандлі, то, думаю, што рашэнне будзе прынята на пачатку наступнага тыдня. Цяпер мне цяжка сказаць, ці сапраўды так будзе, але ўсе дадзеныя паказваюць на тое, што такая магчымасць існуе.

Да канца студзеня ў Польшчы зачыненыя, сярод іншага, гасцініцы, рэстараны, спартовыя залы, гандлёвыя цэнтры і гарналыжныя трасы.

iar/эж

Больш за 6 тысяч новых выпадкаў каранавіурса выяўлена ў Польшчы

23.01.2021 15:37
З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджаны амаль 1 мільён 471 тысяча заражэнняў каранвірусам Sars-Cov-2.