Беларуская Служба

111-гадовы паляк прышчапіўся супраць каранавіруса

27.01.2021 15:19
Вакцыну супраць каранавіруса атрымаў 111-гадовы Станіслаў Кавальскі, які быў прызнаваны найстарэйшым мужчынам у Польшчы яшчэ ў 2018 годзе.
111-    , , 27  2021
111-гадовы Станіслаў Кавальскі пасля вакцынацыі, Свіднік, 27 студзеня 2021 года Фота: Twitter.com/Beata Moskal-Słaniewska

У адной з паліклінік гораду Свіднік, што месціцца на паўднёвым усходзе Польшчы, вакцыну супраць каранавіруса атрымаў 111-гадовы Станіслаў Кавальскі, які быў прызнаваны найстарэйшым мужчынам у Польшчы яшчэ ў 2018 годзе. Стары праславіўся тым, што пабіў шмат рэкордаў на бегавой дарожцы ў сваёй узроставай катэгорыі.

Пан Станіслаў нарадзіўся 14 красавіка 1910 года на поўдні Польшчы, у Рагуўку. Папулярнасць набыў у 2014 годзе як найстарэйшы польскі лёгкаатлет-аматар. Менавіта тады, ва ўзросце 104 гадоў энергічны Станіслаў Кавальскі пабіў рэкорд Еўропы ў бегу на 100 метраў у сваёй узроставай катэгорыі. На пераадоленне «сотні» пану Станіслаў спатрэбілася спатрэбілася 32,79 секунды.

Dzisiaj w przychodni NZOZ Kolmed s.c. Małgorzata Toruńska Dariusz Toruński zaszczepiony przeciwko COVID-19 został...

Posted by ŚWIDNICA rynek z tradycjami on Аўторак, 26 Студзень 2021 г.

Нагадаем, у Польшчы рушыла агульнанацыянальная праграма вакцынацыі супраць каранавіруса Sars-Cov-2. Цяпер прышчэпку ў 6 тысячах адпаведных пунктах могуць атрымаць медыкі і старыя.

polsat/эж

Урад Польшчы ўжо замовіў 85 млн дозаў вакцыны супраць каранавіруса

27.01.2021 13:10
«Агульны аб'ём ужо забяспечаных вакцын перавышае колькасць жыхароў Польшчы. Кожны можа адчуваць сябе ў бяспецы».