Беларуская Служба

Урад Польшчы ўжо замовіў 85 млн дозаў вакцыны супраць каранавіруса

27.01.2021 13:10
«Агульны аб'ём ужо забяспечаных вакцын перавышае колькасць жыхароў Польшчы. Кожны можа адчуваць сябе ў бяспецы».
Ілюстрацыя Фота: PAP/Andrzej Grygiel

Польшча замовіла 85 мільёнаў доз вакцыны супраць COVID-19, у тым ліку амаль 50 мільёнаў вакцынаў вытворчасці Pfizer і Moderna, – заявіў у сераду, 27 студзеня, міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі:

-На дадзены момант мы маем забяспечаныя 85 мільёнаў доз гэтых вакцынаў, што дастаткова для вакцынацыі амаль 50 мільёнаў чалавек. Адным з гэтых прэпаратаў з'яўляецца аднаразовая вакцына – Johnson. Агульны аб'ём ужо забяспечаных вакцын перавышае колькасць жыхароў Польшчы. Кожны можа адчуваць сябе ў бяспецы.

Адам Нядзельскі дадаў, што Польшча будзе працягваць купляць прышчэпкі супраць каранавіруса Sars-Cov-2.

iar/эж