Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы былі прывітыя больш за 108 тысяч чалавек

03.02.2021 16:32
Першую дозу вакцыны атрымалі больш за 1 мільён 53 тысячы, а другую - 289 тысяч чалавек.
        108  .
За суткі ў Польшчы былі прывітыя больш за 108 тысяч чалавек.PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

За мінулыя суткі ў Польшчы супраць COVID-19 былі прывітыя 108 410 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Усяго ў Польшчы былі прышчэпленыя больш за 1 мільён 342 тысячы чалавек.

Першую дозу вакцыны атрымалі больш за 1 мільён 53 тысячы, а другую - 289 тысяч чалавек. Больш за 1 мільён 986 тысяч доз вакцыны былі дастаўленыя ў вакцынацыйныя цэнтры. На сённяшні дзень зарэгістравана 1 007 выпадкаў узнікнення постпрышчэпкавых рэакцый і ўскладненняў, выкліканых вакцынай супраць COVID-19.

За апошнія суткі былі пацверджаныя 6 тысяч 802 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Памерлі 421 інфікаваны пацыент. 284 мелі спадарожныя захворванні. Вылечыліся 2 тысячы 302 чалавекі.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі была зафіксавана ў Мазавецкім і Сілескім ваяводствах.

аз