Беларуская Служба

Рышарда Шуркоўскага пасмяротна адзначылі Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы

05.02.2021 16:04
Спартсмен памёр 1 лютага 2021 года, яму было 75 гадоў. Сёння адбыліся пахароны выдатнага веласіпедыста.
    .
Сёння адбыліся пахароны выдатнага веласіпедыста.PAP/Piotr Nowak

Прэзідэнт Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы. Самы выдатны польскі веласіпедыст быў узнагароджаны за выдатны ўклад у развіццё і папулярызацыю веласпорту ў Польшчы, а таксама за прасоўванне і папулярызацыю фізічнай культуры і алімпійскай ідэі.

Рышард Шуркоўскі - чэмпіён свету з 1973 года, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі міру.

Спартсмен памёр  1 лютага 2021 года, яму было 75 гадоў. Ад імя прэзідэнта ордэн жонцы памерлага веласіпедыста ўручыў дзяржсакратар у Канцылярыі прэзідэнта Адам Квяткоўскі. Гэта адбылося падчас сённяшняй жалобнай цырымоніі ў храме Божага Провіду ў Варшаве.

аз