Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Вышаградская група даказвае сваю карыснасць у еўрапейскім і трансатлантычным кантэксце

09.02.2021 13:59
Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі сустрэліся на святкаванні 30-годдзя групы. 
30-
30-годдзе Вышаградскай групыфота: www.prezydent.pl

Вышаградская група даказвае сваю карыснасць у еўрапейскім і трансатлантычным кантэксце – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда ў Юраце. Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі сустрэліся на святкаванні 30-годдзя групы. Гэта таксама магчымасць пагаварыць на важныя тэмы.

«Група з'яўляецца важным фактарам, які каталізуе рэгіянальнае супрацоўніцтва ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе», – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда:

-Яна таксама мае вялікую ролю ў палітыцы ЕС і НАТА. Мы не раз паказалі, што як краіны Вышаградскай групы мы ўмеем супрацоўнічаць. Гэта адбываецца з карысцю для папулярызацыі нашых дзяржаваў і цэлага рэгіёну. Мы паслядоўна выказваем сваю падтрымку для ідэі еўрапейскага адзінства і салідарнасці. Таксама мы выказваемся за Еўропу роўных дзяржаваў і роўных народаў.

Анджэй Дуда таксама распавёў пра важнасць Вышаградскай групы для іншых рэгіёнаў:

-Вышаградская група можа быць прыцягальным узорам для краін Усходняга партнёрства, Заходніх Балканаў. Радуе, што група ўзмацняе супрацу з абодвума рэгіёнамі, таксама пры дапамозе міжнароднага вышаградскага фонду.

Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі таксама абмеркавалі сітуацыю ў Еўрапейскім Саюзе і месца Цэнтральнай Еўропы ў кантэксце працэсаў, якія адбываюцца на кантыненце і ў свеце – асабліва ў дачыненні да амерыканскай, расійскай і кітайскай палітыкі.

ав