У Польшчу было пастаўлена каля 390 000 доз вакцыны Pfizer/BioNTech, паведаміў старшыня Агенцтва матэрыяльнага рэзерву Міхал Кучмяроўскі (Michał Kuczmierowski). Ён дадаў, што вакцыны будуць перагружаныя, і ў аўторак - сераду яны дастаўленыя ў цэнтры вакцынацыі:
- Паводле дакументаў, гэта павінна быць каля 390 тысяч доз. Мы гэта праверым. У бліжэйшым часе вакцыны будуць адпраўленыя ў цэнтры вакцынацыі. Паводле дадзеных, 5,5 тысячы цэнтраў вакцынацыі заказалі прэпараты правільным чынам. У сваю чаргу 750 перавысілі ліміт заказаў і мы былі прымушаны іх скараціць.
Чакаецца, што ў канцы бягучага тыдня Польшча атрымае таксама каля 150 000 доз вакцыны Moderna.
аз