У вёсцы Уэлфард на захадзе Англіі, недалёка ад авіябазы RAF Fairford, абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі і эвакуявалі жыхароў некалькіх дамоў. Паліцыя затрымала некалькіх мужчын па падазрэнні ў парушэннях заканадаўства аб выбуховых рэчывах.
На месца накіравалі спецыялістаў брытанскай арміі па абясшкоджванні выбуховых прыстасаванняў. Яны правяраюць некалькі аўтамабіляў. У раёне выставілі ачапленне, паліцыя сцвярджае, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Эвакуяваных жыхароў размясцілі ў мясцовым спартыўна-забаўляльным цэнтры. У аперацыі ўдзельнічаюць значныя сілы экстраных службаў, у тым ліку спецыялісты па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў небяспечных умовах.
Авіябазу RAF Fairford выкарыстоўваецца ВПС ЗША і ў апошні час стаў адной з баз для амерыканскіх бамбавікоў на фоне канфлікту з Іранам. У сакавіку чатыры амерыканскія бамбавікі прыбылі на базу пасля дазволу брытанскага ўрада на правядзенне з яе «спецыфічных абарончых аперацый».
ВПС ЗША заявілі, што іх вайскоўцы на базе захоўваюць павышаную пільнасць і прымаюць неабходныя захады бяспекі.
bbc/эж