Беларуская Служба

Польскае радыё для замежжа будзе святкаваць 85-годдзе

26.02.2021 13:41
З гэтай нагоды вас чакаюць эксклюзіўныя матэрыялы на шасці мовах!
.
..

У панядзелак, 1 сакавіка, Польскае радыё для замежжа будзе адзначаць сваё 85-годдзе. Эфір Польскага радыё, які вяшчае на 6 мовах, запрашае на спецыяльныя юбілейныя перадачы. У праграме між іншым: інтэрв'ю з выдатнымі гасцямі, апавяданні асобных рэдакцый і ўнікальныя архіўныя запісы.

На працягу 85 гадоў - за выключэннем перапынення вяшчання, выкліканага пачаткам Другой сусветнай вайны, Польскае радыё для замежжа інфармуе пра важныя, часта знакавыя падзеі ў Польшчы. Яно перадае слухачам па ўсім свеце актуальную і ўсебаковую інфармацыю пра Польшчу і ключавыя пытанні сучаснага свету з польскага пункту гледжання.

Фармальны пачатак перадач, адрасаваных палякам за мяжой, адбыўся 1 сакавіка 1936 года, хоць ужо раней, у канцы 20-х гг., палякі за мяжой маглі слухаць радыёперадачы Польскага радыё ў Познані і Катавіцах. У цяперашні час Польскае радыё для замежжа вяшчае праграмы на польскай і на пяці замежных мовах: англійскай, нямецкай, расійскай, украінскай і беларускай.

З нагоды 85-годдзя Польскае радыё за мяжой запрашае на спецыяльныя юбілейныя перадачы. Ангельская служба прадставіць сваю гісторыю з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў. Нямецкая апублікуе свае найстарэйшыя гукавыя матэрыялы, якімі валодае архіў Польскага радыё. Руская служба ў юбілейным выданні падрыхтавала выказванні былых і цяперашніх супрацоўнікаў аб гісторыі праграмы, бягучай місіі, новых тэхналогіях, дасягненнях, спецыфіцы працы. У польскай можна будзе пачуць размову з дырэктарам праграмы Анджэям Рыбалтам.

Беларуская служба запрапануе размову з праф. Нінай Баршчэўскай, якая ўдзельнічала ў стварэнні рэдакцыі і кіравала ёю з 1992 па 2018 r. У праграме Украінскай службы знойдуцца успаміны былых журналістаў. Польскае радыё для замежжа запрашае да сумеснага святкавання юбілею ўжо 1 сакавіка.

IAR/аев