Прэзідэнт гораду Варшава Рафал Тшаскоўскі(Rafał Trzaskowski) вырашыў аб будаўніцтве трэцяй лініі метро, паведаміла сталічная ратуша. У чацвер гарсавет павінен прыняць рашэнне аб вылучэнні грошай на рэалізацыю першага этапу работ.
М3 спалучыць раён Прага-Поўдзень з цэнтрам сталіцы, і ў канчатковым рахунку - таксама з раёнамі Ахота і Макотаў. На першым этапе, які скончыцца ў 2028 годзе, плануецца пабудаваць шэсць станцый.
Новая лінія будзе пачынацца на вышыні станцыі „Нацыянальны стадыён”, якая стане ключавым вузлом на правым беразе Віслы.
Падрыхтоўчыя працы да будаўніцтва трэцяй лініі метро павінны пачацца ў бліжэйшы час.
аз