Беларуская Служба

Да канца месяца ў Польшчы плянуюць прывіць 5,5 мільёна чалавек

18.03.2021 12:03
Улады паведамілі пра выкананне квартальнай мэты Нацыянальнай праграмы вакцынацыі.
       5,5  .
Да канца месяца ў Польшчы плянуюць прывіць 5,5 мільёна чалавек.PAP/EPA/LUONG THAI LINH

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) паведаміў, што квартальная мэта Нацыянальнай праграмы вакцынацыі была дасягнутая. Да ўчарашняга дня першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі тры мільёны палякаў. Міністр Дворчык адзначыў, што да канца першага квартала павінны быць прывітыя больш за пяць мільёнаў чалавек:

- Ад пачатку мы гаварылі, што да канца першага квартала першай дозай вакцыны супраць COVID-19 плануем прывіць тры мільёны палякаў. Згаданая мэта была дасягнутая ўчора.  Такім чынам да канца месяца мы павінны перавысіць першапачатковую мэту на 20%. Спадзяемся, што агулам гэта будзе каля пяці з паловай мільёна ўсіх прывітых першай і другой дозамі вакцыны.

Згодна з Нацыянальнай праграмай вакцынацыі, цягам трох бліжэйшых дзён на вакцынацыю могуць рэгістравацца людзі ва ўзросце 68 і 67 гадоў, а таксама асобы ва ўзросце 69 гадоў, якія раней гэтага не зрабілі.

аз