Беларуская Служба

З панядзелка дзіцячыя садкі і яслі па ўсёй краіне будуць зачыненыя

28.03.2021 12:01
Згаданае рашэнне будзе дзейнічаць як мінімум на два тыдні і было прынятае з-за трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/David Tadevosian

З заўтрашняга дня дзіцячыя садкі і яслі па ўсёй краіне будуць зачыненыя. Згаданае рашэнне будзе дзейнічаць як мінімум два тыдні і было прынятае з-за трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса. Хоць, як прызнае міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі, у яслях і дзіцячых садках няма вялікай колькасці інфекцый, то неабходна абмежаваць колькасць людзей, якія штодня перамяшчаюцца і сустракаюцца:

- Звязаная з гэтым мабільнасць і неабходнасць увядзення дадатковых абмежаванняў прымусілі нас закрыць дзіцячыя садкі і яслі.

Дзіцячыя садкі і яслі будуць закрытыя, але не для дзяцей медыкаў і асобаў, якія працуюць у службах аховы правапарадку. Бацькі, якія застаюцца з дзецьмі дома, будуць мець права на дадатковае платнае звальненне з працы, нагадаў прэм’ер Матэвуш Маравецкі:

- Бацькі самых маленькіх дзяцей, якіх нармальна яны на час працы пакідаюць у яслях і дзіцячых садках, будуць ахопленыя дапамогай па доглядзе.

Пачатковыя і сярэднія школы таксама не працуюць да 11 красавіка. Дзеці з 1-3 класаў базавых школаў па ўсёй краіне вучацца дыстанцыйна з 22 сакавіка.

аз