Беларуская Служба

Фонд Аўшвіц-Біркенаў плануе таксама заняцца адукацыяй

01.04.2021 17:02
«Захаванне сапраўднасці з'яўляецца нашым прыярытэтам, але гэта не самамэта».
  -
Былы канцлагер Аўшвіц-БіркенауDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Фонд Аўшвіц-Біркенаў, галоўнай задачай якога з'яўляецца фінансаванне рэканструкцыі і ўтрымання рэшткаў былога нямецкага канцлагера, плануе накіраваць частку сваёй дзейнасці на адукацыйныя праекты.

-Захаванне сапраўднасці зʼяўляецца нашым прыярытэтам, але гэта не самамэта. Самае галоўнае, каб голас Аўшвіца быў выразным. А для гэтага таксама патрэбная адукацыя, - напісаў дырэктар музею Аўшвіц-Біркенаў і старшыня фонду Пётр Цывіньскі.
Адукацыйная дзейнасць не будзе фінансавацца за кошт грошай, выдзеленых на кансервацыю. Для гэтага будуць шукацца асобныя крыніцы фінансавання адукацыйных праектаў.

Фонд ужо распачаў свае першыя ініцыятывы ў галіне адукацыі. Музей Аўшвіц-Біркенаў і ізраільская кампанія AppsFlyer рэалізуюць сумесную праграму, накіраваную на стварэнне тэхналагічных рашэнняў, якія падтрымліваюць адукацыйную каштоўнасць экскурсій для наведвальнікаў з усяго свету.

ав