Беларуская Служба

У Польшчы прышчэпкай Johnson&Johnson будуць прывіваць ляжачых

06.04.2021 15:22
У красавіку ў краіну будзе пастаўлена звыш 300 тысяч аднадозных вакцын супраць COVID-19 фірмы Johnson&Johnson.
Эпідэмія каранавіруса ў свеце PAP/EPA/Bienvenido Velasco

У красавіку ў Польшчу будзе пастаўлена звыш 300 тысяч аднадозных вакцын супраць COVID-19 фірмы Johnson&Johnson. Упаўнаважаны ўрада па вакцынацыі Міхал Дворчык паведаміў, што, згодна з дэкларацыяй вытворцы, у перыяд з 16 па 18 красавіка будзе атрымана 117 тысяч доз, а з 26 па 28 красавіка – 204 тысячы.

Міністр Міхал Дворчык дадаў, што аднадозныя вакцыны будуць уводзіцца прыкаваным да ложка людзям, якія не могуць самастойна дабрацца да пунктаў прышчэпкі.

-Усё гэта, каб рацыяналізаваць і зрабіць працэс вакцынацыі больш эфектыўным, каб людзей, якія ляжаць у ложку, як мага менш турбаваць.

Міністр Міхал Дворчык паведаміў, што на працягу наступных двух тыдняў у пункты прышчэпак будзе накіравана звыш двух мільёнаў доз вакцын супраць COVID-19.

ав