Беларуская Служба

У Сасноўцы будзе адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб ахвярах Смаленскай катастрофы

07.04.2021 16:44
10 красавіка 2010 года ўрадавы самалёт Польшчы з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім пацярпеў крушэнне ў небе над Смаленскам.
Fragment wraku samolotu prezydenckiego
Fragment wraku samolotu prezydenckiegoPAP/Russian Investigative Committee

Мемарыяльная дошка ў памяць аб ахвярах крушэння прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам будзе адкрытая ў Сасноўцы (Сілезскае ваяводства). На ёй будуць напісаныя імёны ўсіх 96 ахвяр авіякатастрофы, пішуць на партале dzieje.pl.

«Мы хочам ушанаваць памяць тых, хто загінуў у гэтай найвялікшай трагедыі нашага часу. У невялікай групе з прадстаўнікамі мясцовай рады 10 красавіка мы паднясем да мемарыяльнай дошкі кветкі. З-за эпідэміі мы не плануем вялікіх жалобных урачыстасцяў », – заявіў у сераду мэр Сасноўца Аркадыуш Чэньціньскі.

У суседніх Катавіцах (сталіцы Сілезіі) 10 красавіка меў з'явіцца мурал, які паказвае адну з ахвяр авіякатастрофы, ураджэнку Катавіцаў віцэ-спікер Сената Крыстыну Бохэнэк. Ужо гатовая выява на сцяне аднаго з шматкватэрных дамоў гораду была пашкоджана вандаламі, якія размясцілі вялікае графіці на ніжняй частцы сцяны. Акт вандалізму расследуе паліцыя. Гарадскія ўлады Катавіцаў звярнуліся да жыхароў гораду па інфармацыю, якая дапаможа знайсці зламыснікаў.

10 красавіка 2010 года ўрадавы самалёт Польшчы з прэзідэнтам Лехам Качыньскім  на борце пацярпеў крушэнне ў небе над Смаленскам. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце. Палітыкі, святары, грамадскія дзеячы і вайсковыя накіроўваліся на адзначэнне 70-ай гадавіны Катынскага злачынства, пісалі на партале dzieje.pl.

эж


Польская моладзь: Палітыкі працягваюць выкарыстоўваць «Смаленск» як палітычную зброю

10.04.2020 20:19
Розная моладзь з рознымі поглядамі на жыццё і палітыку падзяляе адно меркаванне – цягам апошніх 10 гадоў Смаленск не перастаў дзяліць палякаў.

Смаленская катастрофа ў святле тэорый змовы

10.04.2020 15:39
З моманту выпадку польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам прайшло дзесяць год, а ў польскім грамадстве не сціхаюць спрэчкі пра тое, што здарылася.