Беларуская Служба

Польская моладзь: Палітыкі працягваюць выкарыстоўваць «Смаленск» як палітычную зброю

10.04.2020 20:19
Розная моладзь з рознымі поглядамі на жыццё і палітыку падзяляе адно меркаванне – цягам апошніх 10 гадоў Смаленск не перастаў дзяліць палякаў.
Аўдыё
  • З моманту Смаленскай трагедыі мінула 10 гадоў. Тагачасныя дзеці сталі дарослымі людзьмі. За гэты час мянялася іх стаўленне да нацыянальнай трагедыі.
Wrak prezydenckiego samolotu Tu-154
Wrak prezydenckiego samolotu Tu-154PAP/EPA/SERGEI CHIRIKOV

У гэтыя дні палякі ўзгадваюць трагічныя падзеі дзесяцігадовай даўніны. 10 красавіка 2010 годзе ў выніку таямнічай авіякатастрофы ўрадавага самалёт Ту-154М пад Смаленскам загінула 96 чалавек, у тым прэзідэнт Польшчы. Падзеі красавіка 2010 года кранулі ўсіх палякаў у тым ліку і малых. 

Паводле сацыёлагаў, кожныя 20 гадоў адбываецца змена пакаленняў. З моманту Смаленскай трагедыі мінула 10 гадоў. Тагачасныя дзеці сталі дарослымі людзьмі. За гэты час мянялася іх стаўленне да нацыянальнай трагедыі.

24-гадовы студэнт Варшаўскага ўніверсітэту Кшыштоф Зарэцкі перакананы, што Смаленская трагедыя нанесла моцны ўдар па маладой польскай дзяржаве:

-Памятаю тыя часы, хоць я тады быў падлеткам. Памятаю з тэлебачання, як палякі ядналіся. Памятаю дух адзінства, асабліва гэта было бачна падчас пахавання. Прамовы палітыкаў розных партыяў аддавалі еднасцю. Адчувалася, што кожны перажываў гэтую страту. На жаль такі стан рэчаў працягваўся нядоўга.

Цяпер стаўленне да Смаленскай катастрофы з боку палітыкаў можна апісаць, як палітычную маніпуляцыю. Маніпуляцыю, якую выкарыстоўваюць з усіх бакоў польскай палітычнай сцэны. Гэта добра бачна падчас выбарчых кампаніяў.

Я не веру ў замах. Я цікаўлюся Савецкім Саюзам і Расіяй, і адчуваю, што імаверны замах з іх боку прынёс бы больш шкоды гэтай дзяржаве. Некаторыя кажуць пра помсту з боку Крамля. Я не лічу, што Расія настолькі неразважлівая краіна, каб ажыццяўляць палітычныя помсты.

За 10 гадоў з моманту трагедыі, праз вялікую палітызацыю гэтай справы, яна страціла для мяне вялікае значэнне. Аднак дагэтуль я ўспрымаю яе як вялікі ўдар. Свядомасць таго, што адзін з першых прэзідэнтаў маладой Польшчы загінуў у авіякатастрофе, моцна б’е па нас. Гэта вялікі ўдар для маладой ІІІ Рэчы Паспалітай.

Аднак не кожны прадстаўнік маладога пакалення надае такую вялікую вагу Смаленскай трагедыі. Напрыклад, дзіцячы аніматар з Варшавы 24-гадовая Ганна Смялоўска ўспрымае тыя падзеі праз прызму асабістых перажыванняў:

-Памятаю, што спачатку не магла паверыць у гэта. Былі выходныя ўбачыла, труны і ўсё адно не паверыла. Думала, нешта там ім памылілася, можа праз розніцу часу з Расіяй. Думала, зараз прэзідэнт вернецца, прыляціць. Нават калі ўсвядоміла факт трагедыі, мяне моцна і эмацыйна гэта не кранула.

Я заўжды была далёка ад палітычных спраў. Трагедыя здараюцца штодня і па ўсім свеце. Адразу пасля гэтых падзеяў, я асабліва не перажывала.

Шчыра кажучы, апошнія дзесяць гадоў вакол Смаленскай трагедыі назіраецца параноя. У мяне была фрустрацыя і адсутнасць разумення нашага кіроўнага класу. Цяпер мне абсалютна ўсё роўна.

У мяне ёсць знаёмая, яе бацька загінуў у Смаленску. Мне шкада яе сям’ю і ўсе сем’і ахвяраў той катастрофы. Гэта адзінае, што прымушае мяне ўзрушыцца. Катастрофа абвузіла спачуванне. Але тое, што адбываецца вакол яе, у чарговы раз падкрэслівае, як нават такая вялікая трагедыя можа быць выкарыстана на карысць кагосьці. Гэта вельмі сумна.

У сваю чаргу 25-гадовы фотакарэспандэнт-фрылансэр з гораду Закапанэ Вітольд Дабравольскі лічыць, што Смаленская катастрофа мела шанец аб’яднаць палякаў:

-Памятаю, што пасля гэтай трагедыі мне вельмі падабалася, што палякі аб’ядналіся. Прынамсі на тыдзень, усе – палякі на вуліцы і тыя палітыкі. Палякі разам і годна аддалі даніну пашаны ахвярам катастрофы.
Потым, на жаль, распачалася палітычныя авантура і падзелы. Пасля, трагедыя перастала мець для мяне такое вялікае значэнне, менавіта праз нахабнае выкарыстанне палітыкамі. Смаленская трагедыя стала прыладнай палітычнай барацьбы.

Асабіста я не веру ў замах. Палітычныя сілы, якія калісьці гучней за ўсіх казалі пра замах, пасля таго як прыйшлі да ўлады, перасталі гэта рабіць. Іх маўчанне выразна сведчыць пра недарэчнасць гэтай версіі.

Думаю, што гэта трагедыя магла аб’яднаць нас на больш доўгі час, крыху абмежаваць палітычныя спрэчкі. Аднак процілеглыя палітычныя бакі працягваюць выкарыстоўваць «Смаленск» як палітычную зброю. Напрыклад, левая моладзь вульгарна пераконвае, што нічога кепска не сталася. На жаль, Смаленская трагедыя не змагла пазітыўна паўплываць на доўгатэрміновае яднанне палякаў.

Як мы пачулі розная моладзь з рознымі поглядамі на жыццё і палітыку падзяляе адно меркаванне – цягам апошніх 10 гадоў Смаленск не перастаў дзяліць палякаў.

З польскімі маладзёнамі гутарыў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!