Беларуская Служба

У Татрах вялікая небяспека зыходу лавін

10.04.2021 13:36
У Татрах абвешчаны трэці - вышэйшы ўзровень пагрозы лавін.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Simon from Pixabay/CC0

Лавіны могуць сыходзіць адвольна, таму добраахвотнае таварыства ратаўнікоў "Татры" заклікае турыстаў быць асцярожнымі.

Нягледзячы на ​​цёплыя і сонечныя дні, у Татрах надзвычай складаныя і небяспечныя ўмовы для турызму. Моцны снегапад і парывісты вецер паспрыялі павелічэнню рызыкі лавін - тлумачыць выратавальнік Анджэй Марасек.

У звязку з гэтым ратаўнічыя службы заклікаюць турыстаў быць асцярожнымі.

Учора ў Татрах сышло не менш за шэсць лавін. Іх усіх выклікалі лыжнікі альбо снобардысты. На шчасце, ахвяр і пацярпелых не было. Засыпаным удалося выбрацца з-пад снегу.


IAR/юл