Беларуская Служба

Прэпаратам Johnson & Johnson у Польшчы будуць прывіваць людзей з абмежаванай мабільнасцю

12.04.2021 12:02
Гаворка ідзе пра тое, каб не трэба было двойчы прыязджаць  да такога пацыента, патлумачыў кіраўнік Канцылярыі прэм'ера.
I .
Iнвалідная каляска.stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык заявіў у Трэцяй праграме грамадскага Польскага радыё, што новая вакцына Johnson & Johnson будзе прызначана ў першую чаргу для людзей з абмежаванай мабільнасцю. Ён нагадаў, што гэта першая аднадозная вакцына супраць COVID-19.

- Гаворка ідзе, напрыклад, пра ляжачых пацыентаў і асобы з абмежаванай мабільнасцю, да якіх павінна накіравацца каманда па вакцынацыі. Гаворка ідзе пра тое, каб не трэба было двойчы прыязджаць  да такога пацыента.

Першая пастаўка новай вакцыны запланавана на сераду. У гэты дзень у Польшчу павінна быць дастаўлена 120 тысяч доз прэпарата Johnson & Johnson.

У сваю чаргу старшыня Агенцтва матэрыяльнага рэзерву паведаміў, што Польшча атрымала 88 тысяч доз вакцыны AstraZeneca. Сёння польскі бок таксама чакае пастаўкі 870 тысяч доз вакцыны Pfizer. Агулам, паводле Міхала Кучмяроўскага, на гэтым тыдні ў Польшчу павінны быць пастаўленыя амаль 1,3 мільёна вакцын супраць COVID-19.

У дадатак да прэпаратаў AstraZeneca і Pfizer, чакаецца таксама пастаўка 204 тысяч прэпаратаў канцэрну Moderna.  

Нагадваем, Нацыянальная праграма вакцынацыі пачалася ў Польшчы 27 снежня мінулага года. Пакуль палякаў прывіваюць прэпаратамі Pfizer, AstraZeneca і Moderna.


аз