Беларуская Служба

Магчыма, праз некалькі тыдняў вучні змогуць вярнуцца ў школу

18.04.2021 00:34
Тады Міністэрства адукацыі і навукі распачне праграмы па змяншэнні негатыўных наступстваў дыстанцыйнага навучання. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Syda Productions

Намеснік міністра адукацыі і навукі Дарыюш Пянткоўскі (Dariusz Piontkowski) заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што, калі тэндэнцыя да зніжэння колькасці інфекцый і шпіталізацыі ў сувязі з COVID-19 захаваецца, вучні вернуцца ў школу.

Яслі і дзіцячыя садкі будуць працаваць з панядзелка.

Намеснік кіраўніка міністэрства адукацыі дадаў, што школы будуць адкрыты як мага хутчэй: «Калі такая тэндэнцыя змяншэння маштабу эпідэміі захаваецца, мы спадзяемся, што ў канцы красавіка вернуцца ў школы 1-3 класы, а ў наступныя тыдні – старэйшыя. Мы ведаем, што дыстанцыйнае навучанне мае свае абмежаванні і недахопы, таму мы хочам як мага хутчэй вярнуцца да стацыянарнай формы навучання», – сказаў Дарыюш Пянткоўскі.

Для вучняў, якія вяртаюцца ў школу, Міністэрства адукацыі і навукі распачне праграмы па змяншэнні негатыўных наступстваў дыстанцыйнага навучання. Гэта дадатковыя спартыўныя мерапрыемствы, дадатковыя дапаможныя заняткі па абавязковых прадметах, псіхалагічна-педагагічная падтрымка і праграма прафілактыкі парушэнняў зроку.

нг