Беларуская Служба

Да 10 траўня ўсім палякам будуць выдадзены электронныя накіраванні на прышчэпкі супраць каранавірусу

19.04.2021 10:43
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі афіцыйна адкрыў першы ў Польшчы Універсальны цэнтр вакцынацыі, размешчаны ў Легніцы.
Матэвуш МаравецкіPAP/Leszek Szymański

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык абвясціў, што да 10 траўня ўсім палякам будуць выдадзены электронныя накіраванні на прышчэпкі супраць каранавірусу. Заўтра будзе прадстаўлены падрабязны графік рэгістрацыі.

Сёння прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі афіцыйна адкрыў першы ў Польшчы Універсальны цэнтр вакцынацыі, размешчаны ў Легніцы.

-Мы хочам, каб да 10 траўня кожны грамадзянін мог атрымаць электроннае накіраванне і запісвацца, каб сама позна да жніўня кожны жадаючы змог прывіцца. Таксама ёсць надзея, што гэта будзе хутчэй, залежыць ад колькасці вакцын.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, да гэтага часу ў Польшчы праведзена 8 мільёнаў 845 тысяч прышчэпак супраць COVID-19.

За апошнія суткі ў Польшчы выяўлены 7283 выпадкі каранавірусу.

ав