Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач запэўнівае, што сітуацыя ва Украіне не пагражае Польшчы. Кіеў і заходнія дзяржавы паведамляюць, што Расія канцэнтруе тысячы вайскоўцаў на заходніх межах і ў Крыме. Паводле дадзеных Еўрапейскага Саюза, у цяперашні час іх знаходзіцца больш за 100 тыс. уздоўж мяжы з Украінай.
Марцін Пшыдач заявіў эфіры Польскага радыё, што сітуацыя на ўсходзе Украіны напружаная, але Польшча з'яўляецца членам НАТА – найбуйнейшага абароннага альянсу, – што дае нам адчуванне бяспекі. Акрамя таго, удалося ўзмацніць «саюзніцкую прысутнасць» замежных войскаў у Польшчы, адзначыў міністр.
У апошнія дні ўзмацніліся сутыкненні паміж украінскай арміяй і прарасійскімі сепаратыстамі, якія кантралююць два рэгіёны на ўсходзе Украіны – Луганскую і Данецкую вобласць. Існуе небяспека эскалацыі канфлікту.
ІАР ПР/нг