Беларуская Служба

Прэзідэнты краін Балтыі і Украіны прыедуць у Польшчу святкаваць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая

26.04.2021 19:31
Пры нагодзе лідары абмяркуюць таксама бягучую сітуацыю ва Украіне, паведаміў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Кшыштаф Шчэрскі.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнты чатырох краін прыедуць у Польшчу на святкаванне 230-годдзя Канстытуцыі 3 мая. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski), які сёння сустракаецца з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ігарам Жаўквой. Адной з тэм размовы стане запланаваны візіт прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Польшчу:

- Прэзідэнт Зяленскі будзе адным з замежных гасцей святкавання 230-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня. У Варшаву прыедуць таксама прэзідэнты Балтыйскіх краін. Палітыкі абмяркуюць рэгіянальныя пытанні ў аспекце спадчыны Канстытуцыі 3 траўня.  

Другой важнай тэмай сустрэчы будзе бягучая сітуацыя ва Украіне, заявіў міністр Кшыштаф Шчэрскі.

аз