Беларуская Служба

Амаль 12 млн палякаў прышчапіліся супраць каранавіруса

03.05.2021 17:17
На думку экспертаў, папуляцыйны імунітэт магчымы пры ўмове, што будзе прышчэплена ад 40 да 70 адсоткаў жыхароў краіны, а гэта значыць ад 15 да 26 млн палякаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/rafa jodar

За апошнія суткі ў Польшчы было ўведзена 54 508 доз вакцыны супраць COVID-19. Станам на 3-га траўня агулам у Польшчы было зроблена 11 944 959 прышчэпак. Цалкам вакцынавана 2 971 205 жыхароў Польшчы.

На думку экспертаў, папуляцыйны імунітэт магчымы пры ўмове, што будзе прышчэплена ад 40 да 70 адсоткаў жыхароў краіны, а гэта значыць ад 15 да 26 млн палякаў. Урад Польшчы плануе, што да жніўня ўсе жадаючы атрымаюць прышчэпку супраць каранавіруса.

Зараз у Польшчы вакцынацыя адбываецца чатырма прэпаратамі: Pfizer/BioNTech, AstraZeneca, Moderna i аднадозавая вакцына Johnson&Johnson.

szczepimysie/эж


Толькі 2,5 тысячы новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

03.05.2021 12:17
Найбольшая колькасць новых заражэнняў (амаль 400 выпадкаў) зафіксавана на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.