Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з нагоды Дня польскай дыяспары і палякаў за мяжой накіраваў ліст актывістам польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, якія знаходзяцца за кратамі.
Прэзідэнт Польшчы звярнуўся з лістом да арыштаваных актывістаў Саюза палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс, Ірэны Бярнацкай, Марыі Цішкоўскай і Андрэя Пачобута, а таксама да Ганны Панішавай – польскай дзяячкі з Брэста.
У лісце польскі кіраўнік выказвае сваю салідарнасць з усімі людзьмі, якіх пераследуюць у Беларусі па нацыянальных і палітычных прычынах.
вс