Сёлета да выпускных экзаменаў падыходзіць 271 тысяча выпускнікоў. Сёння, 4 траўня яны пішуць экзамен па польскай мове. Экзамен сталасці таксама здаюць і тыя, хто не прайшоў парогу ў мінулыя гады або хочуць палепшыць свой вынік. У сувязі з эпідэмія выпускнікі павінны прыйсці на экзамен у масцы, дэзынфекцыя рук таксама з'яўляецца абавязковай.
Міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк заявіў, што іспыты сёлета будуць прасцей, чым у папярэднія гады:
-Абавязковыя экзамены – гэта толькі пісьмовая частка пачатковага ўзроўню. Вусная частка толькі для тых, каму патрэбны вынік пры паступленні ў замежнае ВНУ.
У абавязковым парадку на пачатковым узроўні «матуры» старшакласнікі павінны здаць экзамены па польскай мове, матэматыцы і замежнай мове. Як кажа дырэктар Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Марцін Смолік, сёлета няма абавязку здаваць дадатковы прадмет, але большасць выпускнікоў аднак вырашылі здаць такі прадмет:
-Часцей за ўсё ў якасці дадатковага прадмета выпускнікі выбіраюць, як і ў папярэднія гады, англійскую мову (амаль 60% выпускнікоў), таксама вельмі папулярныя матэматыка, геаграфія і біялогія.
На тое, каб здаць «матуру» (экзамен на атэстат сталасці) па польскай мове выпускнікі таксама павінны напісаць сачыненне. Працягласць экзамену – 170 хвілін.
iar/эж