Беларуская Служба

Польска-чэшскі канфлікт будзе вырашацца на шляху дамоўленасцяў

25.05.2021 09:22
У пятніцу, пасля скаргі чэшскіх улад, Суд Еўрапейскага Саюза пастанавіў прыпыніць здабычу ў шахце «Тураў». 
Шахта «Тураў»PAP/Maciej Kulczyński

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань заявіў, што пагадненне з Чэхіяй адносна шахты «Тураў» – лепшае з магчымых рашэнняў. Учора прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў пра такую згоду і адкліканне чэшскай скаргі з Еўрапейскага суда.

У пятніцу, пасля скаргі чэшскіх улад, Суд Еўрапейскага Саюза пастанавіў прыпыніць здабычу ў шахце «Тураў». Чэхія лічыць, што шахта негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе каля мяжы, у прыватнасці на ўзровень вады. Тым часам польскі бок лічыць, што спыненне здабычы прывядзе да экалагічнай і энергетычнай катастрофы – Тураў вырабляе да 7% польскай энергіі.

У эфіры Польскага радыё намеснік міністра Артур Собань заявіў, што пытанне аб Тураўскай шахце будзе вырашацца двухбаковым пагадненнем паміж Польшчай і Чэхіяй, якая будзе падрыхтавана Прагай.

- Прапанова такога пагаднення будзе перададзена польскаму боку, і толькі пасля падпісання гэтага пагаднення мы зможам сказаць, што мы ўжо дамовіліся. Сёння мы вызначылі агульныя напрамкі і рамачны змест гэтага пагаднення, якое падрыхтуе чэшскі бок.

У рамках пагаднення Польшча павінна дамовіцца, у прыватнасці, пра ўдзел у праектах, звязаных з водазаборамі і сеткамі водазабеспячэння з чэшскага боку.

ав