Беларуская Служба

Польскія ўлады не адмаўляюцца ад рэканструкцыі Саксонскага палаца

06.06.2021 17:06
На мінулым тыдні Анджэй Дуда прызначыў групу па распрацоўцы праекта рэканструкцыі Саксонскага палаца ў Варшаве.
   1930 .
Саксонскі палац у 1930 годзе. Autorstwa The source didn`t provide an information who personally the author is. - The book of A. Jankowski "Warszawa" Publisher:Wydawnictwo Polskie, Poznań, (1920-1925 no precise date of publishing included) page 81, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1514113

Саксонскі палац – гэта адзін з сімвалаў незалежнай Польшчы, але і сімвал яе трагічнага лёсу, лічыць кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык. Паводле яго, рэканструкцыя палаца, які мог бы стаць сядзібай музейнай установы, заслугоўвае падтрымкі.

Нагадваем, Канцылярыя прэзідэнта паведаміла, што прэзідэнт Анджэй Дуда прызначыў каманду, якая да канца чэрвеня павінна падрыхтаваць законапраект аб рэканструкцыі Саксонскага палаца ў Варшаве. Паводле Канцылярыі прэзідэнта, Саксонскі палац павінен быць рэканструяваны ў сваім гістарычным кшталце і служыць адукацыйным, культурным і музейным мэтам.

Нагадваем, дэкларацыю аб рэстытуцыі палаца прэзідэнт Польшчы падпісаў яшчэ ў 2018 годзе ў 100-годдзе аднаўлення Польшчай незалежнасці. Праект бярэ пад увагу таксама ў сацыяльна-эканамічная праграма ўраду «Польскі парадак».

Саксонскі палац у міжваенным перыядзе быў сядзібай Генштаба Войска Польскага. Пасля разбурэння палаца немцамі ў канцы снежня 1944 года, адзіным яго следам застаўся фрагмент трох цэнтральных аркад з сімвалічнай Магілай-помнікам Невядомаму жаўнеру. Да гэтай пары на плошчы Пілсудскага, на якой знаходзіцца помнік, праходзяць найважнейшыя дзяржаўныя святы.

аз