Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Дапамога Беларусі не павінна выклікаць сумневаў у польскіх палітыкаў

08.06.2021 09:06
Польская дыпламатыя будзе працягваць намаганні па вызваленні палякаў, зняволеных у Беларусі за іх палітычную дзейнасць.
Marcin Przydacz
Marcin Przydacz Marcin Dławichowski/IAR

Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) заявіў, што пытанне падтрымкі беларускай апазіцыі не павінна выклікаць ніякіх сумневаў на польскай палітычнай сцэне. Усе палітычныя сілы ў Польшчы павінны дзейнічаць у гэтым пытанні ў інтарэсах Польшчы, то бок з мэтай развіцця дэмакратыі ў суседняй краіне.

Марцін Пшыдач, які быў госцем Польскага радыё 24, падкрэсліў, што Міністэрства замежных спраў засяроджваецца на падтрымцы беларускай апазіцыі:

-МЗС Польшчы засяроджваецца на дзеяннях з мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, свабоды слова, а таксама заклікае да дыялогу паміж уладамі ў Мінску і апазіцыяй, як у краіне, так і за мяжой.

Намеснік кіраўніка польскага МЗС дадаў, што польская дыпламатыя будзе працягваць намаганні па вызваленні палякаў, зняволеных у Беларусі за іх палітычную дзейнасць. Па гэтай справе будуць праведзены перамовы з уладамі ў Мінску, а таксама будзе аказаны ціск на міжнароднай арэне.

аз