Беларуская Служба

Збігнеў Рау: Сустрэча Байдэна з Пуціным не памяняе палітыкі Вашынгтона ў дачыненні да Масквы

09.06.2021 10:04
Сустрэча кіраўнікоў ЗША і Расіі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна запланаваная на 16 чэрвеня ў Жэневе.
M     .
Mіністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау.Foto: PAP/Grzegorz Michałowski

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) лічыць, што сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі не павінна паўплываць на змену палітыкі Вашынгтона ў дачыненні да Масквы. Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё нагадаў, што папярэднія амерыканскія прэзідэнты неаднаразова размаўлялі з расійскім лідарам.

- Нельга спадзявацца адмены амерыканскіх санкцый супраць Расіі, уведзеных у адказ на агрэсію ва Украіне, на кібератакі і спробы паўплываць на выбарчы працэс у ЗША. Можна спадзявацца моцнай амерыканскай пазіцыі па справе гібрыднай вайны, якую праводзіць Расія, нелегальнай анексіі Крыму ці палітычнага ўмяшальніцтва ў Беларусі.

Кіраўнік польскага МЗС нагадаў, што прэзідэнты ЗША і Расіі напэўна закрануць таксама таксама пытанне кантролі над узбраеннямі, рэгіянальных канфліктаў і кліматычнай палітыкі. Джо Байдэн таксама павінен закрануць сітуацыю правоў чалавека ў Расіі.

Нагадваем, сустрэча кіраўнікоў ЗША і Расіі запланаваная на 16 чэрвеня ў Жэневе.

аз