Беларуская Служба

Lotos Group: Спыненне паставак нафты з Беларусі – вынік работ па кансервацыі

09.06.2021 16:45
Польскі бок супакойвае, што гэта не паўплывае ні на працы НПЗ у Гданьску, ні на продаж прадуктаў Lotos Group.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneKarolis Kavolelis/shutterstock

Прэс-сакратар Lotos Group заявіў, што прычынай прыпынення паставак сырой нафты з Беларусі ў Польшчу з'яўляюцца «перыядычныя работы па кансервацыі» на беларускім участку трубаправода «Дружба».
Адам Каспршык(Adam Kasprzyk) заявіў, што польскаму боку паведамілі пра гэта загадзя:

- Прычына, гэта запланаваныя раней кансерватарскія працы на беларускім участку трубаправода. Згаданыя работы неабходныя для захавання эфектыўнасці трубаправоднай сеткі. Атрымальнікаў паставак паведамляюць пра гэта загадзя. Гэтыя працы не паўплываюць ні на працы НПЗ у Гданьску, ні на продаж прадуктаў Lotos Group.

Раней таксама прэс-сакратар PERN S.A Катажына Красіньска(Katarzyna Krasińska) паведаміла, што прыпыненне паставак нафты па трубаправодзе «Дружба» адпавядае графіку, які польскаму боку перадала расійская кампанія «Транснефть».

Яна дадала, што пастаўкі павінны быць адноўленыя з 12 чэрвеня.

аз